Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Для кожнага грамадзяніна момант атрымання пашпарта з'яўляецца урачыстай і важнай падзеяй у жыцці. Менавіта 15 сакавіка, калі наша краіна адзначае асаблівае свята - Дзень Канстытуцыі, у рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» 25 юных мінчан, якія дасягнулі поспехаў у навуцы, спорце, грамадскай дзейнасці, атрымалі свой першы дакумент з рук ганаровых гасцей свята:

  • Жура Ігара Міхайлавіча – намесніка главы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска;
  • Клімовіч Наталлі Анатольеўны – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
  • Бондара Юрыя Паўлавіча - дэпутата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
  • Дэцака Аляксея Іванавіча – намесніка старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;
  • Яфіменкі Анастасіі - Першага сакратар грамадзянскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
  • Слуцкага Яўгенія – лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаурэата прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны удзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Яскравымі момантамі свята сталі музычныя віншаванні Яўгенія Слуцкага і ад шматразовага уладальніка заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі шоу-тэатра Таццяны Пановай “Хвілінка”, навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» Васільевай Дзіяны і Васільевай Святланы, а таксама вакальна-харэаграфічнага калектыву «Буслік».

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter