Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна, на вул. Жарэса Алфёрава, 11 з'явілася чарговая дзіцячая іміджавая пляцоўка МНС.

Ратавальнікі, для якіх дзіцячая бяспека заўсёды была і застаецца прыярытэтам, нагадваюць простыя правілы не толькі пры правядзенні розных мерапрыемстваў і ўрокаў па бяспецы, але і на свежым паветры. Гульнявая пляцоўка - гэта асаблівы свет, які здольны дазволіць дзіцяці адчуць падчас гульні сябе героем, падарыць станоўчыя эмоцыі, а таксама развіць фантазію дзіцяці і навучыць асновам бяспекі.
На ўсе элементы гульнявой пляцоўкі нанесены напамінкі аб правілах бяспекі: лагатыпы МНС, нумары тэлефонаў службаў выратавання «101» і «112», героі мультфільмаў «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга».
Работнікі МНС спадзявацца, што адпачынак на свежым паветры на гульнявой пляцоўцы стане ідэальным баўленнем часу для любога дзіцяці і іх бацькоў, а таксама будзе заўсёды нагадваць аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі жыццядзейнасці.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter